Рэальнасьць
Каб бачныя былі аднойчы праз роўнядзь зямлі карані,
Каб тут, дзе жывеш, пад палкай кавалак свабоды быў,
Каб плылі, як часам мінулым, за далеччу лодкі-дубы:
Калі ў тваім кубачку кавы — убачыць бы змог акіян…
****
Але гэта ўсё толькі мары, такому не быць аніяк.
Насамрэч рэальнасьць – цётка, якой на цябе начхаць,
Замест сьветлай будучыні заўтра смуродзіць зарослая гаць.
Рэальнасць — як трун прадаўшчыца: плянуе, тавар як бы збыць
Яна у твой бок і не гляне, не зырыцца як няясыць.
Рэальнасьці проста ўсё роўна, ці ты жывы, ці ўжо не
Сканаеш ці ты ў адзіноце, загінеш ці ты на вайне.
****
Ты хочаш ў калекцыю сэлфі сярод палымяных мастоў
А Рэальнасьць хапае за шкірку і з сілай кідае ў натоўп.
Свидетельство о публикации №118060404061