Аникина Ольга. первое и единственное письмо
першы і адзіны ліст Да
Шляхі паміж намі -
размыла і размяло.
Не выпала так,
каб насустрач табе - бегам …
Я дзень пры дні
ўспамінаю тваё цяпло,
а, калі быць сумленнай -
выдумляю яго спехам.
Калі сыходзіў -
азірнуўся?..
махнуў рукой?..
Як быццам у пялёнку,
захутаюся ў стары плед…
…Ты ведаеш…
мой першы сышоў,
і сышоў - іншы,
і ўсе астатнія -
сышлі, за табою ўслед.
Але прасцей простага -
цябе адшукаць
у ва мне
па пасме каштанавай,
тонкай верхняй губе…
І дзёрзкае
перапляценне тваіх каранёў -
мая вечная нагода
нянавісці да сябе,
мой камень за пазухай,
і на яго - каса.
А час сыходзіць -
маркотны, чужы стары…
Я ведаю адно: ты ўжо
не вернешся сам.
Я вырасла, тата.
Люты вартаю на двары.
Перевод на белорусский язык Максима Троянович
Свидетельство о публикации №118060401699