Я часта успамiнаю маму...
Я часта ўспамінаю маму.
Няхай ляжыць, адпачывае...
Малюся я – на ўзгорку храму.
Аб ёй усё напамінае:
Мяшэчак з выспелым насеннем
Гуркоў, ці буракоў, ці морквы,
Напамінае дзень вясенні,
Калі ў гарод ішла, шчэ мокры,
Прагледзець, як часнок усходзіць
У тым любімым агародзе.
Напамінае почырк роўны
Ў календары, ці як казала
“У чысленіку”, боршч скаромны
З цыбуляй, смажанай на сале.
Напамінае ціхі вечар,
Як спаць збіралася ўкладацца.
Цяпер жа рэдкія сустрэчы
З матуляй роднай – толькі сняцца.
Аб ёй усё напамінае.
Няхай ляжыць, адпачывае…
03. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118060309321