Помнiк
Одры клаў дарогу,
Паўстаў горад Свебодзін
Ў пахваленне Богу!
Слаўны дочкамі быў ён
І сынамі слаўны,
Бо любілі ў працы плён,
Інтарэс дзяржаўны!
Пана Бога славіў тут
Ад пялёнак кожны,
Вольна жыў працоўны люд
І быў ён заможны.
Меў ён гоні і лясы
Сенажацей многа,
Славіў бо ва ўсе часы
Ў душы Пана Бога.
Але ж каб зазнаў сусвет
Як Хрыстос ім мілы
Гміны вырашыў савет
Ўсе напружыць сілы.
Ксендз Сільвестра Завадскі-
Ўсіх агучыў волю:
''Тут паставіць на вякі
Помнік Хрысту Кролю!
Мае быць за ўсе вышэй
Помнік пахвалёны,
Бо ўсяго нам даражэй
Божыя законы!''
Ухваліў і гмінны сход
Гэтую ідэю
І праз нейкіх 9 год
Помнік сэрцы грэе!
Бо ўзнёсся ён вышэй
Крысто Конкордзія
І намнога харашэй
Чым Хрыстос у Рыя!
Няхай бачыць увесь сьвет,
Помнік Хрысту-Кролю
І шануе хай услед
Хрыста-Бога волю!
Свидетельство о публикации №118060209389