На небе, як заусёды, зорка...
На небе, як заўсёды, зорка.
Гарыць ліхтар. І ўюцца мошкі.
І чырвань неба – над узгоркам.
І пах півонь – таемны трошкі.
І птушак сцішаныя спевы.
І далікатны водар лета.
І зноў – півоні-каралевы
Бялеюць пад акном паэта.
І малады і жыватворны,
Гаючы і духмяны ветрык.
І вечар – чорны, чорны, чорны,
Нібы рэкламны – ночы – цэтлік.
02. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118060209205