Бялее над пагоркам небасхiл...
Бялее над пагоркам небасхіл,
І вецер вішні гне, гаворыць з імі.
А вішні тыя выбіліся з сіл,
Галінкамі прыгнуліся тугімі
Амаль да траў, да самае зямлі
І просяць піць, і вецер слёзна просяць
Нагнаць на неба хмары-караблі,
Што смачны дожджык чэрвеньскі прыносяць.
02. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118060203702