Так чэзнуць...

Так чэзнуць кветкі
на стале,
так шамаціць
самотна лісьце,
як ты,як ты
прызнаўся мне
ў сваёй шчырасьці
калісьці.
Ды словы зьніклі
бы туман
бялёсы па-над
сенажацьцю.
А я ж так верыла
ў зман
і ненароджанае
шчасьце.


Рецензии