Нiколi мне не разгадаць...
Ніколі мне не разгадаць
Чароўны вобраз Беларусі.
Магу я ціха назіраць,
Як з выраю дадому гусі
Ляцяць, ды толькі не крычаць,
Пра вобраз Твой – амаль ні гуку.
Іх крылы шумна шалясцяць,
Маўчаць пра доўгую разлуку.
Ніхто не можа падказаць –
Ні жураўліны клін, ні гусі, –
Як зразумець, як разгадаць
Чароўны вобраз Беларусі.
01. 06. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118060104157