Прага
Любасьцю сьвет захлынаўся ва мне,
Праз край душы бег, ад воч зіхацеў,
Мабыць яму трэба было аддацца,
З першаю прагай аблашчыць, абмацаць,
Мабыць сьвет быў у патрэбе такой,
У прывабе дзявочай клікаў за сабой,
Мабыць у дазволе быў ганьбам і цвілі,
Зносіў імёны і клікі чужыя…
Час адкаціўся як бочка пустая,
Хто яе выпіў ад края да края?
Дзе той Гулівер, той чар-ліхадзей,
Які глыне крыху прагі мае?
27.05.18.
Свидетельство о публикации №118053100884
Вялики дзякуй!
Анна Евгеньевна Васильева 15.06.2018 09:15 Заявить о нарушении
Спасибо за оценку и внимание.
Михаил Кортелёв 16.06.2018 06:31 Заявить о нарушении