Усё, здаецца, як i некалi...

***
Усё, здаецца, як і некалі:
Нібыта жнеек міражы,
Калышуць стомленымі вейкамі,
Стаяць бярозы на мяжы.

Але спыніцца сёння некалі,
Каб падысці да тых бяроз.
Жыццё бяжыць, сплывае рэкамі
Гаротных і шчаслівых слёз.

А некалі ў дзяцінстве сонечным
Збіраў суніцы я ў бітон,
Ці верш складаў, пад дубам стоячы,
Ці проста слухаў сосен звон.

А сёння некалі на могілкі
Да бацькі ў Чаплін завітаць.
Шумяць бярозы там, ды водгукаў
Адсюль амаль што не чуваць.

Здаецца, і цяпер, як некалі,
Стаяць бярозы на мяжы…
Ды некалі мне з тымі жнейкамі
Аб зорным лёсе варажыць.

31. 05. 2018 г.


Рецензии