Край магутных зуброу...

***
Край магутных зуброў,
І паджарых ваўкоў,
І паэтаў – туманных і яркіх,
І крылатых, і стрыманых –
Велічных слоў,
І жанчын – і прыгожых, і палкіх,
Край азёр, і палёў,
І ліловых званкоў,
І валошак у жыце, і паркаў…
Калі сплю, дык лячу
Над краінай бацькоў,
Над ссівелымі вежамі замкаў.

31. 05. 2018 г.


Рецензии