Помн

Помні…
    
Шчасьце зіхотка, як Сонца гарыць,
Як Сонца за поўдзень зыходзіць на схіл,
Не шкадуй чалавеча аб птаху такім,
Аб няўлоўным адвечна, думаць пакінь!

Шчасьце ў падманах, у растаньнях каханьне,
Сьветам кіруюць гэтым старым,
Ты ня шукай сабе долі інакшай,
З рэштай любові да сьвета жыві.

Хай яе нітка ня рвецца трывалая
Да племя-роду, Айчыны твае,
Калі ўсьцярогу б’юць бубны навальныя,
Калі ўжо годзяць аб новай вайне,

Помні дзе корні, дзе лес, балацянка,
Дзе ў курганах ляжаць продкі твае,
Помні аб тым, што не клятвай прысяжнаю
Крочыць з табой і з табою жыве…
27.05.18.


Рецензии