Занядбаная хата...

  Занядбаная хата, маркотна без меры,
  Плача дождж у пустэчы акна...
  Адчыняю нямоглыя дзверы --
  Ціха ўсхліпне худая сцяна.

  Ды прастуджана рыпнуць масціны,
  Напаткаўшы забыты абцас...
  Хтосьці выткаў ручнік з павуціны
  І павесіў на цьмяны абраз.

  Ахрышчуся дрыжачай рукою --
  Памяць выцісне сённяшні час.
  Каб ў душы ўваскрэсла былое,
  Ахрышчуся на цьмяны абраз.


Рецензии
Нажаль многа ў Беларусі такіх хат. Моладзь паехала ў горад, зарабляць грошы. Старэйшае пакаленне зыходзіць у нябыт. Сумна. З павагай.

Людмила Климович 2   07.10.2019 20:01     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.