Каб чуць заусёды мiрны звон...
Каб чуць заўсёды мірны звон
І пах смалістых стромкіх сосен,
Каб сцераглі яны ваш сон,
Вас бераглі вясной і ўвосень,
Каб бачыць чысты небасхіл
І сустракаць зару на ўсходзе,
Між родных спачываць магіл,
Застаўшыся ў сваім народзе,
Хадзіць каб па сваіх шляхах
Уздоўж знаёмых хат і пожняў,
І каб не апаноўваў страх
І скруха горкая трывожна,
Жывіце на сваёй зямлі,
Што Богам дадзена, да скону,
Вяртайцеся, дзе б ні былі,
У край малінавага звону.
30. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118053003787