Ирина Аллегрова. Померещилось. Рус. Бел

Сяджу ў апусцелым скверы,
Cляза па шчацэ цячэ.
Калі ўжо  табе не верыць,
Каму ж тады верыць яшчэ?

Калі ўжо цябе не бачыць,
Каго ж тады палюбіць?
Няслушнасцю не палашчыць,
Змагу ці сабе зманіць?

Прыпеў:
Паказалася, ці здалося,
Не парыў у нас,  проста трэшчына.
Не была з табой гэта жанчына,
Паказалася, ці здалося.

Раскалоўся месяца  сподак,
Боль  яшчэ мацней нематы,
Я сяджу і баюся ўпотай,
Як праверыць, а раптам  з ёй ты.

Я баюся пераканацца,
Пазбегнуць бяды жадаю.
Няўжо табе з ёй лепш  застацца?
Такога я не ўтрываю!

Сяджу ў апусцелым скверы,
Cлеза на шчацэ дрыжыць.
Калі ўжо табе не верыць,
Навошта ж тады мне жыць?

Паказалася, ці здалося...
Паказалася, ці здалося..

  Перевёл Максим Троянович


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →