Каханне на сметнiку
Што за насланнё?
Замуж мне даўно пара,
Горачка ж маё!
На вялікім сметніку,
Нібы хмарачос,
Быццам бы на кветніку,
Ля мяне ўзрос!
Я гляджу і думаю,
Што за ўцякач?
Закрануў душу маю,
Хоць вазьмі заплач.
Вось стаю самотная,
Пад нагамі жвір.
Долечка гаротная
Цягне, нібы ў вір.
Ой, не варта, мілыя,
Па сметніку хадзіць,
Бо не хопіць мыла вам
Смецяра адмыць.
Свидетельство о публикации №118052904605