Па спагадлiваму сонцу...
Па спагадліваму сонцу,
І па звону сініх рэк,
І па кветках на аконцах
Пазнаецца чалавек.
Пазнаюцца беларусы
І па выраю вясной,
Што ў блакітным небе русы
Вырастае над сасной.
Па сядзібах паміж бэзу,
І па латачках раллі,
Па азёрах сярод лесу
Пазнаецца пах зямлі.
Пазнаецца край любімы
Па дарогах, па шляхах,
І па колеру Радзімы
На заснежаных палях.
І калі знаходзіць вырай
Сцежку ў небе да зямлі,
Значыць, хоча яна шчыра,
Каб яшчэ на ёй жылі.
29. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118052903746