Сярод людзей мяне не адшукаць...
Нячутны я, нябачны - нібы здань я,
Дарэмна, Вам, мяне ля іх клікаць,
Дарэмна, Вам, майго чакаць спатканьня,
Нясе мяне мярэжнае жыцьцё,
Ношка гадоў бярэмкам дагарае,
Мярэжусь я над доляю зямной,
Зь ёй дымам шызым над зямлёй зьнікаю…
-26.05.18.
Свидетельство о публикации №118052901016