Гэты ня проста суботнi дзень

Гэты ня проста суботнi дзень.
Гэта ня проста смех i нагода.
Гэта ня проста - верыць у Бога,
гэта ня проста - час перамен.

Гэта ня проста выходны дзень.
За дзень пралятае тысяча думак,
за дзень праязжджаюць тысячу вёсак,
за дзень вырабляюць меч i дзяцей.

Калi б ты ведаў гэта раней.
Ведаў, што дадзена толькi iмгненне.
Ведаў, як важна прыняць рашэнне
за гэты самы звычайны дзень.

Гэта ня проста суботнi дзень.
Гэта ня страшна, з апошняй сустрэчы
зрабiць пару фотак i можа, дарэчы,
пражыць гэты дзень як у сне.

Ведай, мой самы выдатны дзень.
Глядзi, мы сёння самыя смелыя.
Ты з'ехаў, а ў небе птушачкi белыя
зараз з табой ляцяць за мяне.

Мы хутка будзем у гэтым днi,
калi будуць грэць прамянi.
Праз год.

26.05.18.


Рецензии