Месяц гарыць на пауднёвым усходзе...
Месяц гарыць на паўднёвым усходзе.
Зорка пад ім, і ліхтар.
Мне не пяецца пра тое, што ў модзе,
Мне не да сённяшніх мар.
Месяц гарыць. І гарэць будуць вечна
Зорка – і ён, як ліхтар.
Дык не спявай жа пра дзень хуткацечны,
Пра бесканечнае – мар!
Месяц гарыць. Ён запальвае зорку,
Мары мае – і ліхтар.
І манатонна сабака на ўзгорку
Вые, як той панамар…
26. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118052609221