Лагодны майскi вецер...

***
         Я – чалавек, які толькі ўмее
         З грудкі зямлі здабываць хлеб…
                Максім Танк

Лагодны майскі вецер
Гне серабро асін.
Мы ад Міколы ў леце,
Вясна ляціць у сінь

Прастораў, што над лесам,
Туманаў над ракой.
Жывём мы інтарэсам,
Што вырасцім рукой:

Якое ўзыдзе зерне,
Абыдзе як гарод,
І што зямля нам верне,
Ці будзе недарод.

Адно мы толькі ўмеем,
Што з грудак на раллі
Да восені паспеем
Соль паспытаць зямлі.

26. 05. 2018 г.


Рецензии
Чудовий вірш! Дуже сподобалось...

Артур Грей Эсквайр   26.05.2018 20:13     Заявить о нарушении
Дзякуй, Артур!

Юрий Боровицкий   26.05.2018 21:42   Заявить о нарушении