Першыя вясеннiя туманы...

***
Першыя вясеннія туманы
Пад бялявым месяцам плывуць.
Ад туманаў месяц нібы п’яны,
Ды туманы месяц сцерагуць.

Каб не ўпаў ён, малады, у травы,
У расу халодную, як лёд,
Не зваліўся каб на дно канавы,
А прадоўжыў казачны палёт.

Каб каліна, што ў вячэрнім садзе,
На яго глядзела, і цвіла,
І ў вяночку белым, у нарадзе,
Любавацца месяцам магла.

24. 05. 2018 г.


Рецензии