Елена Шахова 5. Берегиня

 http://www.stihi.ru/2018/05/05/5286

 Берагіня

(прысвячаю бабулям усім! асабліва-
Новікавай Аляксандры Парменаўне!)
 
           1
-вось ты  маё Дзянісава!
Вось ты, мой мілы край!
Памяць шуміць
Апантана і ніца
трухлявая рыпае
адрына, чакай.
Сэрца табою
поўніцца,
болем тваіх
нягод.
Штосекундна
памятаецца
васьмідзесяты год.
...месяц сярпом
над хатаю
бабулінаю
-вісеў,
а сатана крылаты
крумкачом шалеў.
Хілілася да зямлі
асіна,
смяротна енчыла
ноч:
"як жа ўбачыць
сына?
Чым дочкам
Дапамагчы ўзбоч?"

сэрца рвалася
на часткі,
голас тануў


у цемры мане.
Вось 'яно'
-жыцця шчасце!
Бабуля!
Святло ў акне!

...мёртваю галінкай
хруснула
тое, злапомнае імгненне.
-бабуля з іх!
У свеце пуста
стала без рук
тваіх!

2
 я памятаю рукі,
бабуля, твае!
Далоні працадні
збаразнілі,
але набіраліся
сілы ад зямлі,
і ўдвая больш
вярталі сілы!
Іх няма далікатней
-грубых рук тваіх...
Ад недародаў
і абавязкаў
змучачыся,
працавала
за дзесецярых,
але, не кляла,
якая дасталася
доля.
-яшчэ цемра, хадзіла,
на двары,
а ты ўжо і богу
-памалілася,
квас заварыла
ў ліпавым вядры,
і па расе ў пале
-прыспешылася.

Глядзела, як
азяблая зорка
яшчэ дрыжыць,
вісіць смуга
над сенажаццю.
-і за табой
дыхала разора.
І ты ляцела
юнацкасцю за
плугам!

Духмянай накасіўшы травы
для коз,
мяне будзіла,
сняданкам
стырно,
уплятала лета
ў русавіны кос.
Назад паўстагоддзя,
нашто,
гэта  было?

Да зімы напілуем
і насячэм  дроў,
тын падправім.
Нібы завадная
так і жыла,
не ведаючы дактароў;
ні адпачынку,
ні бяздзейнасці
-не ведаючы.

Праца, унукі
і -справы, справы,
а паміж спраў
смяялася і жартавала:
"ды хіба я пакіну вас?"
-сышла...
Зараз у ва мне твае душа і сіла!

-твае трымала
рукі ў цяжкую гадзіну
і птушкі, нібы людзі, галасілі.
Мае далоні
грэюць па сёння
святыя рукі
маці Расіі!!!

3

нямала іх вось
-нягод за плячамі,
і горкіх гадоў,
і несуцешных гадоў,
але для мяне
найвышэй
усіх смуткаў
смутак адзін:
са мною продкаў няма...
Шукаю словы:
нямоглая гаворка
і  брудная.
О! не дадзена
мінуўшчыну
-ўваскрэсіць!
Але душы продкаў
-векавыя зерні
мне дапамагаюць
ліха перажыць!
Калі парой
канчаецца цярпенне,
і вартуе пагібель ды  вакол ціш -
перад мной
як блаславенне
ззяе продкаў
рукатворны
крыж!

  Перевод на белорусский язык


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →