Дзе купаецца вечар у сiняй траве...
Дзе купаецца вечар у сіняй траве,
Дзе луской серабрыстаю свеціцца месяц,
Дзе не плачуць яшчэ па маёй галаве,
І дзе зоркі хмурынку барвовую месяць,
Там пад небам вясновым пяе і жыве
Маёй песні душа ў цішыні вечаровай
І таксама купаецца ў сіняй траве,
Як запозніцца ў полі з рабою каровай.
21. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118052109463