Сёння сонца ловяць травы...

***
Сёння сонца ловяць травы,
Сонца ловяць рыбакі,
І зялёныя дубравы,
Чараты – каля ракі.

Сёння сонца ловяць людзі,
Бабы ў полі, мужыкі.
Сонца кожнага разбудзіць,
Нават ловяць – чарвякі.

Сёння сонца ловяць сосны,
Куст каліны – у двары,
І дзіцятка, і дарослы,
На балоце – камары.

Сёння сонца ловяць, ловяць
Дахі шэрыя дамоў,
І маё жывое слова,
І радкі – звычайных слоў.

21. 05. 2018 г.


Рецензии