Николай Заболоцкий. После работы
Ён ля станка да вечара капаўся -
Усё дарма! Ды ў хаце за сталом,
Бацвінне сёрбаючы, раптам здагадаўся,
Якой дэталі бракавала ў ём.
Ён сокалам зірнуў на старую,
Што адпачывала, лежучы на печы:
"Ну, маці мая! Кухарку б вось такую
Ды ў рэстаран! Ты б гатавала рэчы!"
Старая ведала, бо з кожным годам, горай,
Быў не ласкавы муж, і думала скрозь сон:
"Стары залгаўся!" Бацвінне тое ж, што і ўчора,
Калі за ежу лаяўся з ёй ён.
Перевод на белорусский язык
Свидетельство о публикации №118052101305