У небе хмар караблi...
Ёсць куток на зямлі,
Дзе крыніцы звіняць…
Максім Танк
Ў небе хмар караблі…
Пачынаецца верш.
Ёсць куток на зямлі,
Дзе адзін пражывеш.
Ўсе дарогі твае
Праз яго праляглі.
Там, дзе сэрца пяе,
Ёсць куток на зямлі.
Ў пыле сцежак-дарог
Да кутка на зямлі
Шлях падказвае Бог
І ляцяць жураўлі.
Толькі б ногі цябе
Туды несці маглі,
Дзе ў блакітнай журбе
Ёсць куток на зямлі.
Ў небе хмар караблі…
Так закончу я верш.
Ёсць куток на зямлі,
Дзе й адзін пражывеш.
19. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118051903373