Серп маладога месяца...

***
Серп маладога месяца
На захадзе гарэў.
Як падстаўная лесвіца,
Вілося голле дрэў.

Я так хацеў па лесвіцы
Падняцца ад зямлі,
Але бяды прадвесніцы
Па небу паплылі.

Схавалі хмары чорныя
Мой месяц малады.
Такія непакорныя
Прадвесніцы бяды!

Гляджу на неба хмарнае,
Малюся за той серп,
Ды намаганні марныя,
Бо ён зусім аслеп.

18. 05. 2018 г.


Рецензии