Так, я цябе...

Так,я цябе пакахаю
быццам лагоднае мора,
быццам імклівую хвалю,
што ахіне з галавою.
Змыю ў палоне шалу
солі крупінкі з вуснаў.
Так,я цябе пакахаю
чыста і проста з густам.


Рецензии