Бэз цвiце. Спяваюць птушкi...

***
Бэз цвіце. Спяваюць птушкі.
Сонца ранішняе свеціць.
Над травой уюцца мушкі:
Будзе дождж. Тады прымеціць
Вока, як шавеліць лісцем
Ізумрудная півоня,
П’е ваду, як ты калісьці
Прагна піў яе спрасоння
І ляцеў пад дождж, як вецер…
Малады быў… А сягоння?
А сягоння сонца свеціць,
Бэз цвіце, спяваюць птушкі…
І душа над маладосцю
Ўецца памяццю, як мушкі
Над травою нізка ўюцца…
Будзе дождж.

18. 05. 2018 г.


Рецензии