Наталья Трейя. Мне нравится
Мне падабаецца
Ўсё, што - балюча... і ўсё, што цяжка даецца,
Усё, з чым можна ўрэшце справіцца.
Твой дагледжаны кот... і ўтульная хата, здаецца.
Мне падабаецца.
Усе твае захапленні... і гарады
Тыя, у якія можна адправіцца,
Новы пост рамантычны, на фота - ежа заўжды...
Мне падабаецца.
Твая новая майка, пацёртая (лён?)...
І сяброўка - такая прыгажуня, каб потым не каяцца -
Тая, з якой ты шчаслівы (мо так?)... і закаханы, бы ў сон.
Мне падабаецца.
Мне так падабаецца ўсё! І фактура, і гімн,
І - кольца... Каб ушчэнт не страціць надзею і лаяцца -
Усміхаюся і стаўлю адно за другім:
Мне падабаецца.
Перевод на белорусский язык
Свидетельство о публикации №118051801193