Мара сэрдца

 
Плыць жураўлём у родны край,
І застацца там назаўжды.
Вось чаго жадаю я,
А таксама, не ведаць журбы.
 
Каб ніколі з роднай зямлёй
Мне не развітацца.
А калі і адлучуся ў шлях
Заўжды да вытокаў вяртацца.
 
Каб квітнела мара рамонкам,
І матуля мая усміхалася.
А песні з дзяцінства майго
Рэхам у снах адбіваліся!


Рецензии