Месяц спазниуся и сонна - Сяргей Бударын

(Пераклад верша Сяргея Бударына з рускай мовы)

Месяц спазніўся і сонна
Свеціць у цемры начной.
Восень кабылай чырвонай
Скача ў лагчыне лясной.

Сумна па рэчцы праз шэрань
Досвіт плыве ўдалячынь.
Недзе пад кедравым ценем
Плача глушак сам-адзін.

Свішча праз цемру шалёна
Вецер над ціхай ракой.
Карак кабылы чырвонай
Лашчыць халоднай рукой.

Ох, не свісці ты, мой прысны!...
Заўтра зіма надыдзе.
Венік завеі капрызны
Сум аб былым намяце.

2017


Рецензии