Спее у завоблачнай ниве - Сяргей Бударын

(Пераклад верша Сяргея Бударына з рускай мовы)

Спее ў завоблачнай ніве
Зорнае зерне зары...
Гул у звановым разліве
Льюць па зямлі званары.

Зерне зары рабавата
Ў зорнай высі ажыве.
Гай. Перад соннаю хатай
Песня бабуліна лье.

Песню жыцця льюць няспешна
Ў светлай старонцы яны...
Скача ў лагчыне базмежнай
Коннік на белым кані.

Колас завоблачнай нівы
Лунным зразае сярпом.
Конь у вясёлкавым жніве
Корміцца зорным аўсом.

Песню жыцця так няспешна,
Ціха бабулі ліюць.
Гукі званочкаў уцешна
Ў сэрцы сваім берагуць.

2017


Рецензии