Бэз

Колькі бэзу...
Колькі бэзу?!
Колькі бэзу!
Фіялетавы!
Ружовы!
Белы-белы!
Я ізноў амаль Асоль, ізноў гарэза!
Наталяюць вочы прагу ашалела.

Колькі бэзу!
Я амаль губляю розум.
Гэты пах!
Абрысы кветкавых аблокаў!
Выдаю сябе хістаннем нецвярозым,
Асалода ўсё мацнее з кожным крокам.

Колькі бэзу!
Я дарую табе, горад,
І дарогі, і зіму, і нават цэглу.
Можна мезенцам адным варочаць горы,
Покуль бэзавы мяне хавае вэлюм.

11.05.2018


Рецензии