Ходзяць хмары, вее вецер...

***
Ходзяць хмары, вее вецер.
Можа, будзе навальніца.
Гнецца на бярозах вецце –
І таполя, нібы спіца.

Толькі ён стаіць маўклівы
І ніяк не зварухнецца,
Бо адно тады шчаслівы,
Калі зможа загарэцца.

Ён ліхтар. А навальніцы
Для яго – былі і пройдуць.
Ёсць трываласці граніцы.
Хто яго шукае, – знойдуць!

17. 05. 2018 г.


Рецензии