Лiхтар цяпер стаiць пануры...
Ліхтар цяпер стаіць пануры,
Бо не цікавіць яго дзень.
Плывуць па неба белай скуры
Хмурынкі цёмныя, як цень.
Хмурынкі шэрыя, і неба,
Як белы лебедзь на вадзе.
І ліхтару свяціць не трэба
Нікому зараз і нідзе.
Стаіць ліхтар, закрыўшы вочы,
І міма пралятае дзень.
І нават бэз чакае ночы
І на ліхтар кідае цень.
16. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118051603737