Сёння на захадзе неба ружовае...

***
Сёння на захадзе неба ружовае.
Хмары навіслі. І бэз зацвітае.
Будуць дажджы. І жыццё будзе новае,
Гэта яно навальніцу вітае.

Зазелянеюць палеткі вясновыя.
Бэз зацвітае, маланку чакае.
Зноў парасоны раскрые кляновае
Лісце, нібыта прыкмета такая.

Хмары навіслі. І бэз быццам просіцца
Ўмыцца маланак бліскучых агнямі.
Бэз зацвітае, і пах яго носіцца
Пад ліхтарамі з вятрамі начамі.

14. 05. 2018 г.


Рецензии