Зацвiу церам, зацвiу луг...

***
Зацвіў церам, зацвіў луг.
Ой, да й зацвіў церам, зацвіў і луг…
Ой, да й зацвіла ў тым лузе лаза.

Зацвіла ў лузе лаза,
А ў Машы ў вачах – сляза…
На свет белы вочанькі не глядзяць,
Бо за Грышку Каценьку будуць браць.

Каценька ля церама стаяла,
Грышку белай хустачкай веяла.

А Машына шчасцейка бы сплыло.
Ідзе Маша ціхенька за сяло…

Зацвіў церам, зацвіў луг.
Ой, да й зацвіў церам, зацвіў і луг.
Ой, да й зацвіла ў тым лузе лаза…

14. 05. 2018 г.

На матыў чутай у дзяцінстве народнай песні  (у выкананні маёй цёткі Марыі). - Заўвага аўтара.


Рецензии