Ирина Жизневская. Минская осень. Рус. Бел
Мінская восень
Мінская восень карацей глытка,
званчэй веснавое птушкі...
Грэюся кубачкам малака
ў ціхай утульнай кафушке.
Мінск на заходзе халодны і новы,
лашчацца да неба гмахі.
Шалапутны горад! Пахне цудоўна:
дранікамі апранахі
Мілая восень! Кармін і шпінэль
сыплюцца клёнам у далонькі.
на валасах павуцінак фланэль,
жмурацца лужынак гронкі.
Вечар гусцее. Заход – рака,
з клёнаў сцякае на лужыны.
Зябка заходу, яму б малака.
Тэмпературыць. Прастуджаны...
Вецер гуллівы, басісты такі
цярэбіць каштан у аблямоўцы гуртка.
Еду дахаты, таксіст гаманкі
з думкі збівае, з радка.
Гузічкам месяц плыве да відна,
краёчак, бы абаранак.
Выдыхну дзень на імглістасць акна
і ўсміхнуся. Дабранач!
Перевод на белорусский язык Максима Троянович
Свидетельство о публикации №118051401309