Светланка. Сатана. Рус. Бел

Ёй было дванаццаць, трынаццаць - яму.
Ім бы сябраваць заўсёды.
Людзі зразумець не маглі: чаму
У іх на варожасць мода?!

Ён клікаў яе Бомбаю і  вясной
Абстрэльваў снегам адталым.
Яна ў адказ яго Сатаной,
Шкілетам і Выскалякалым.

Калі ён шкло мячом разбіваў,
Яна  вінаваціць стала
А ён ёй на косы жукоў саджаў,
Соваў ёй жаб і рагатаў,
Калі яна верашчала.

Ёй было пятнаццаць, шаснаццаць - яму,
Але ён такім быў, як учора,.
І ўсе ўжо ведалі даўно, чаму
Ён  не сусед, а вораг.

Ён Бомбай яе па-ранейшаму клікаў,
Уганяў насмешкамі ў дрыготку.
І  снегам  шпурляў ужо не вялікім
І дзіка не курчыў глотку

Выйдзе парой з пад'езда яна-краля,
Звыкла зірне на дах,
Дзе свіст, дзе турманаў кружыць хваля,
І нават зморшчыцца: - У, Сатана!
Як я цябе ненавіджу, жах!

А калі свята ў хату прыходзіць яскрава,
Яна ціхутка  за сталом шапне:
- Ах, як гэта хвалебна, што ён, каравы,
У  госці не запрошаны з-за мяне!

І маці, ставячы на стол зноў
Скажа дачцы сваёй:
- Вядома! Бо мы запрашаем сяброў,
Навошта нам вораг твой?!

Ёй дзевятнаццаць. Дваццаць - яму.
Яны студэнты ўжо – кошта.
Але той жа холад, не  веру, чаму
Ворагам свет ні навошта.

Зараз ён Бомбай яе не клікаў,
Не курчыў рож, як у дзяцінстве прама,
А цёткай Хіміяй зваў, без разліку
І цёткай Колбаю таксама.

Гневам сваім поўная яна,
Звычкам не змяняла:
І гэтак жа сердавала: У, Сатана! -
І гэтак жа яго пагарджала.

Быў вечар, пахла цяпом увесну,
Дрыжала зорка, міргаючы...
Хлопец стракаў  дзяўчынку адну,
Дахаты яе выпраўляючы.

Ён не быў з ёй знакомы амаль,
Проста  карнавал шумеў,
Проста было ім па шляху,
Дзяўчынка баялася дахаты ісці,
І ён правесці яе  хацеў.

Потым,  апоўначы ўжо вясна
Свішчучы, вяртаўся назад.
І раптам поруч : Стой, Сатана!
Стой, табе кажуць. Вар’ят!

Усё ясна, усё ясна! Дык вось ты які?
Значыць, сустракаешся з ёй?!
З нейкай драбніцай, пусты і кепскі!
Не смей! Ты чуеш? Не смей!

І нават не пытаючы чаму! -
Злосна ступіла бліжэй
І раптам, заплакаўшы, прыціснулася да яго:
- Мой! Не аддам, не аддам нікому!
Як я цябе ненавіджу!

  Перевёл на белорусский язык Максим Троянович


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →