Владимир Поляков Спб. Осенние грёзы. Рус. Бел
Восеньскія мроі
Як толькі выгляну ў акно,
Убачу наяве нудоту,
Нагадвае мне, як даўно,
Не заўважаў нідзе лістоту.
Апала з дрэў лістота ўся,
Атулень ад нябесных мрой,
З малюнкам барвы, апусцілася
Ў халодны восеньскі настрой.
Як шэпт у ранішняй смузе,
Па лісці пошчак дробны-дробны,
Пачуеш раніцай у нудзе
Капеж па лісці так падобны.
Начамі цені сілуэт,
Глуміцца зноўку над лістотай,
Далей цяпло, а лета квет,
З зямлёй развітваецца ўпотай.
Чаканне, ціскане рукамі
Мінулага, і кліча, да яе
Калі цяпло яшчэ між намі ,
І салавей у кустах пяе.
Дзень гасне, за акном цямней:
Таршэр, нязыркі, прыцемак,
А трэба што зрабіць, ямчэй
Ды не жадаецца ніяк.
Перевод на белорусский язык Максима Троянович
Свидетельство о публикации №118051300129