Спявалi учора салауi...

***
Спявалі ўчора салаўі,
Спяваюць сёння.
На верш мяне Ты блаславі
Падчас сутоння.

Ты блаславі мяне, Гасподзь!
Ніхто не бачыў
Ні вобраз Твой, ні нават плоць.
А як іначай?

Вось так і верш: калі пішу,
Не бачу слоўка.
Я толькі аб адным прашу:
Каб спеў салоўка!

12. 05. 2018 г.


Рецензии