Поунач духмянасць и вильгаць - Сяргей Бударын
Поўнач: духмянасць і вільгаць.
Коні стаяць ля плятня.
Гукі гармоніка хрыпнуць.
Тлее касцёр без агня.
Сосны глухімі радамі
Стогнуць на дзікім зыры.
Хвойнымі цягнуць рукамі
Месяц у гулкім бары.
З сумам кукуе зязюля,
Што на галіне сухой.
Дрэмле хацінка-крывуля
Пад невясёлай альхой.
Ой, ты, сасна дарагая,
Поўнач і месяц сівы!..
Хай мяне тройка гнядая
Мчыць за жыццём маладым.
Хай распяецца гармонік,
Скача агонь над кастром,
Возьмецца маці за скроні
Ў суме аб сыне цішком.
Мне варажбітка-зязюля
Схлусіць аб іншым жыцці.
Буду да кожнай "крывулі"
Быццам да роднай ісці.
2017
Свидетельство о публикации №118051207452