Пад капёж мне не забыцца - Сяргей Бударын
Пад капёж мне не забыцца
Пра свой родны дом стары,
Дзе на ганку весяліцца
З дудкай красавік дурны.
Дзе на днях пад зор навесам
Залапоча любы плёс.
Сокам наліюцца ў лесе,
Зазвіняць ствалы бяроз.
Можа, шэпчуць зоры ў вушы,
Можа, бачу ў дзіўных снах:
Босым хлопчыкам праз лужы
Ў родных я брыду краях.
Гадаваны слёзным сокам,
Сцежкі вільгаццю іду.
Месца ў лесе ёсць высокім,
Дзе заўсёды дом знайду.
Там сусветным сонца колам
Залаты раскруціць дзень.
Ля акенца дарагога -
Промняў залатых пляцень.
Каб заўсёды шанцавала,
Каб жыцця быў светлы дар,
Для кашулі маці спрала
Нітку з іскраў грозных хмар.
У кашулі ўзрос чырвонай,
Валасы, што медзь, гараць...
Сцежкай я пайшоў суворай
Па Русі на дудцы граць.
2017
Свидетельство о публикации №118051207446