Лунны гарлач на свитанку - Сяргей Бударын

(Пераклад верша Сяргея Бударына з рускай мовы)

Лунны гарлач на світанку
Млечнасць туману разліў,
Ім на брызгліны маланках
Кветак агонь загасіў.

Рукі мне вецер гуллівы
Ліжа вільготна ўздоўж.
Па асацэ я санлівай
Крочу ў раку басанож.

Скача за мною нястомна
Вецер – гарэзны барбос...
Я не пакіну ніколі
Любага стэпу ўсур'ёз.

Што ж ты заплакала, іва,
Цяжка тваёй галаве?..
Гоманам-ласкай прыліву
Рэчка вітае мяне.

Млечнай смугой гадаваны
Проста на беразе, тут,
Прыволжскай зямлёй апантаны,
Рухну з разбегу ў траву.

2017


Рецензии