Я сыду у начныя стэпы - Сяргей Бударын
Я сыду ў начныя стэпы
Ў гуд ад зорак залатых,
Нагадае час мне неба
Басаногіх дзён былых.
Там, у стэпах, грае восень,
Ранак залаціць стагі,
І наверсе ў звоне соснаў
Леглі аблакоў шляхі.
Я і сёння помню ясна:
Хлапчуком збягаў у бор,
Каб праз воблачныя праслы
Правясці світанне ў двор.
Бег я ў родныя мне стэпы
Ў гуд ад зорак залатых,
І здзімала ветрам кепі
З валасоў мне іржаных.
Там, у стэпах, грала восень,
Ранак залаціў стагі.
Цераз промні ў кронах соснаў
Аблакоў плылі шляхі.
Я сыду ў начныя стэпы
Басаногіх простых год
І закіну ў неба кепі -
Прывітаю свой усход.
2017
Свидетельство о публикации №118051207430