З восеньских сумных шляхоу - Сяргей Бударын
З восеньскіх сумных шляхоў
Лютых вятроў памяло
Проста пад дзверы дамоў
Полымя лісця змяло.
Пахмурных дзён жарнавы –
У залаты ветралом.
Промняў луны рукавы
Чэрпаюць стаў пад акном.
Пах залівае абшар.
Спіць каля лаў лебяда.
Недзе ў кубачках хмар
Плешча аб донцы вада.
Чапляй павісла гняздо,
Злоснай пустэчай гудзе.
З сіта аблокаў на дно
Зерне дажджу ўпадзе.
Лі, дажджавая вада!
Піце, палі, як мага!
Віся над гладдзю стаўка,
Звонкай вясёлкі дуга!
Больш не хварэй аб былым,
Буйная ты галава.
Гэтак над кожным жывым
Грому вісіць булава.
2017
Свидетельство о публикации №118051207412