Елка колкая - Надзея Фаломкина

(Пераклад верша Надзеі Фаломкінай з рускай мовы)

Елка колкая,
Іглы тонкія...
Нешанцовая,
Доля горкая.
Елка-елачка,
Сэрца не трывож,
Хай іголачкі
Умывае дождж,
Востранькі мой боль,
Ён вастрэй за іх,
За дубец ён горш
Ды за вараных.
Я табе адной
Раскажу бяду,
Пабядуй са мной,
Або прападу.
А ручай звініць
Ключавой бруёй,
А душа баліць...
Пабядуй са мной.
Не прайдзе туга -
Будзе жыць са мной.
Востранькі мой боль -
Будзе жыць з тугой.
Елка колкая,
Век мне мучыцца.
Ох жа, горкая
Слёзка нудзіцца...

2017


Рецензии