Карнавал - Надзея Фаломкина
Натоўп. Не рушу, не ўдыхну,
Мне не патрэбны ляскат.
Людскога твару не знайду,
А бачу толькі маскі.
Кружаць, пяюць, бягуць, ляцяць,
Ніхто тут не адказны.
І толькі ў шчылінах гараць
Іх вочы. Вочы вязняў
Бястварнай маскі. Ведаў хто б,
Патрэбы маскі чужняй!
Жыццё? То карнавал, натоўп,
Бястварны і бяздушны.
2017
Свидетельство о публикации №118051207374